У Доўску сабралі 100 подпісаў за прыбіральню на аўтастанцыі

Людзі незадаволеныя тым, што вёска Доўск Рагачоўскага раёна засталася без аўтастанцыі і грамадскай прыбіральні. Вакзал яшчэ ў пачатку года прадалі пад казіно грамадзяніну Расіі.

Новы ўласнік аўтастанцыі закрыў яе на рамонт. Ён не супраць, каб "Гомельаблаўтатранс" арандаваў у яго месца для продажу квіткоў і для прыбіральні, аднак чыноўнікі да яго не звярталіся.

Праз Доўск праходзіць каля 40 аўтобусных маршрутаў, у тым ліку міжнародных.

Фота: extrimavto.net.