У Драгічынскім раёне аўтамабіль наехаў на юнака, які спаў на дарозе
У Драгічынскім раёне аўтамабіля наехаў на 19-гадовага мясцовага жыхара, які спаў на праезнай частцы дарогі. Як паведамляе БелаПАН, ДТЗ адбылося ўдзень 4 лютага на аўтадарозе Літоўск — Валавель недалёка ад вёскі Літоўск. 26-гадовы кіроўца, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Форд-Фокус", наехаў на жыхара Літоўска, які з цяжкімі целавымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны ў Драгічынскую цэнтральную раённую лякарню. Хлопец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Дарэчы, з пачатку года ў Брэсцкай вобласці гэта шосты выпадак наезду аўтамабіля на пешахода, які ляжаў на дарозе . У выніку адзін чалавек загінуў, пяцёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Усе яны былі нецвярозыя. Век — ад 19 да 64 гадоў.