У ДТЗ у Беларусі загінулі двое грамадзян Расіі і грамадзянка Арменіі

У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Чачэрcкім раёне Гомельскай вобласці загінулі двое грамадзян Расіі і грамадзянка Арменіі.  У кювет з'ехаў аўтамабіль маркі "Жыгулі", у якім знаходзілася 4 чалавека. Загінуў кіроўца – грамадзянін Расіі армянскага паходжання, яго маці – грамадзянка Арменіі – і яшчэ адзін грамадзянін Расіі", – паведамілі інфармагенцтву “Интерфакс” у ДАІ.

Чацвёрты пасажыр – грамадзянін Расіі дастаўлены ў раённую лякарню з траўмамі. Па папярэдняй версіі, ДТЗ адбылося ў выніку таго, што кіроўца заснуў за рулём.