У Дубровенскім раёне гарэў і ехаў трактар без трактарыста (фота)

Трактар МТЗ-82, які 48-гадовы трактарыст заглушыў і пакінуў на нейкі час, раптоўна... паехаў. Калі мужчына вярнуўся, ён убачыў толькі дым, які ішоў з яра — трактар гарэў. Перад гэтым ён праехаў 300 метраў.

Як інфармуе прэс-служба МНС, прычына ўзгарання трактара пакуль невядомая. Ён, дарэчы, цалкам згарэў.

Фота — МНС