У дыскаунтэры "Евроопт" цягам гадзіны адбылося тры кішэнныя крадзяжы
Тры кішэнныя крадзяжы былі здзейсненыя на працягу гадзіны ў гандлёвай залі мінскага дыскаунтэра "Евроопт". У метадыста Інстытута журналістыкі невядомы скраў з сумачкі кашалёк з 85 тыс. рублёў і банкаўскай карткай. Амаль у той жа час 46-гадовая мінчанка, калі падыйшла да касы, не знайшла ў сваёй сумачцы кашалька са 145 тыс. рублёў і дзвюма банкаўскімі карткамі. У 49-гадовай мінчанкі, кіроўцы трамвая, невядомыя выкралі з сумачкі кашалёк з 1,3 млн. рублёў, вадзіцельскім пасведчаннем і банкаўскай карткай.
Інфармагенцтва “БелаПАН” паведамляе, што ў гандлёвай залі крамы ўсё пацярпелыя выбіралі гародніну і садавіну Менавіта ў гэты час у іх і выкралі кашалькі.
Па кожным выпадку крадзяжу распачатая крымінальная справа. Злачынцы пакуль не знойдзеныя.