У Дзень Салідарнасці выкрадзены Мікіта Сасім, шпіталізаваныя двое
Пасля чарговай акцыі ў Дзень Салідарнасці 16 жніўня маладзёвы актывіст каля кінатэатра “Масква” быў схоплены маладзёвы актывіст Мікіта Сасім. Каля 21.30 да кінатэатру “Масква” пад’ехаў аўтамабіль з нумарам 9215 ЕЕ-7, з якога выбеглі людзі ў штатскім, па меркаванні актывістаў руху “Джынс”, супрацоўнікі спецслужбаў.
Яны схапілі Сасіма, збілі некалькі чалавек, якія сталі ў яго абарону. У выніку ў 9-ю гарадскую бальніцу дастаўленыя Таццяна Тышкевіч і Павел Пашкевіч, месцазнаходжання Мікіты Сасіма невядомае.
У РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, на тэрыторыі якога быў затрыманы маладзёвы актывіст, не пацвердзілі яго затрымання.
Акцыя ў Дзень Салідарнасці, які традыцыйна праходзіць 16-га кожнага месяцу, у жніўні прайшла ў Мінску каля касцёла Святога Іосіфа, будынак якога гарадскія ўлады перадаюць пад фешэнэбельную гасцініцу.