У дзіцячых аздараўленчых лагерах увялі гадзіны палітінфармацыі
Новую патрыятычную акцыю праводзяць у лагерах па ўсёй Беларусі. Дзесьці на дзіцячую палітінфармацыю адводзяць дзве гадзіны ў тыдзень, дзесьці ідэалагічную працу праводзяць штодзённа.
“Гэта рэспубліканская акцыя “Мая радзіма Беларусь”. Праводзіцца ў сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі амаль што ва ўсіх лагерах рэспублікі, — пацвярджае інфармацыю Таццяна Аўдзеева, супрацоўніца аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы камітэта адукацыі пры Мінгарвыканкаме. — А там праходзяць і лінейкі памяці, і сустрэчы з ветэранамі і многія іншыя цікавыя мерапрыемствы”.
Пра тое, ці стане патрыятычная акцыя пачаткам выхавання новых палітычных лідэраў краіны, чытайце ў хуткім часе ў рэпартажы Еўрарадыё.