У Дзяржынскім раёне немцы пабудуюць першую ветраэлектрастанцыю ў Беларусі

Першую ветраную электрастанцыю могуць пабудаваць у Беларусі нямецкія інвестары. Пра гэта 28 красавіка заявіў супрацоўнік міністэрства прамысловасці Андрэй Мінянкоў. Па яго словах, месца для ветрапарку знайшлі ў Мінскай вобласці.

Мінянкоў: "Інвестары зацікавіліся найбольш высокім месцам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — гэта пляцоўка ў Дзяржынскім раёне, каля пасёлку Волма. Зацікавіліся будаўніцтвам там ветрапарку. Чакаецца, што праект, калі будзе падпісана такая дамова, можа быць рэалізаваны ў два этапы".

Па словах Мінянкова, на першым этапе можа быць пабудаваны ветрапарк магутнасцю да 80 мегават. На другім этапе магутнасць ветрапарку будзе павялічаная да 160 мегават.