У Дзятлаве затрымалі падазраванага ў нападзе на малалетніх дзяўчынак
У Дзятлаве міліцыя затрымала падазраванага ў нападзе на малалетніх дзяўчынак. Яму 23 гады. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, малады чалавек напаў на дзяўчынку, якая раніцай ішла на факультатыў. Ён паваліў яе на зямлю, закрыў рукой рот і пачаў цалаваць. На шчасце, зламысніка напалохалі мясцовыя жыхары і ён уцёк.
Пасля гэтага здарэння міліцыя пачала шукаць мужчыну. Высветлілася, што ён працуе дворнікам, у вольны час прыслужваў у адным з касцёлаў. Затрыманы прызнаўся, што летам у Гродне (у абласны цэнтр прыехаў, каб здаць экзамены ў духоўную семінарыю) ён таксама нападаў на дзяўчынку.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia