У Егіпце аўтобус зваліўся ў канал, загінула болей за 30 чалавек

Болей за 30 чалавек загінулі ў егіпецкай правінцыі Гіза непадалёк ад Каіра ў часе падзення аўтобуса ў канал, паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовае тэлебачанне.

На гэты момант невядома, чаму транспартны сродак вылецеў з аўтатрасы ў ваду. Аўтобус выкарыстоўвалі для перавозкі супрацоўнікаў прыватнай кампаніі на працу. Усе загінулыя былі супрацоўнікамі гэтай фірмы.

Фота: EPA