У Егіпце знайшлі беларуса, які тры гады быў у вышуку за забойства

З Егіпта ў Беларусь экстрадзіраваны беларускі грамадзянін, які з 2005 года знаходзіўся ў вышуку за забойства. Як паведамляе БелаПАН, ён быў затрыманы ў кастрычніку 2008 года. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 2005 года ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці падчас п'янай сваркі гэты грамадзянін збіў мясцовага жыхара. У выніку збіцця пацярпелы памёр. Дарэчы, у першым паўгоддзі 2008 года ў міжнародны вышук было абвешчана 117 грамадзян Беларусі, з якіх 92 абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, а 25 зніклі без вестак. Было вызначана месцазнаходжанне 56 чалавек, дзевяць — экстрадзіраваныя ў Беларусь.