У Ельскім раёне дзеці спалілі 7 тон саломы (фота)
Адкрыты агонь ахапіў вялікую плошчу, не пацярпеў ніхто.
Дзіцячае свавольства з агнём стала меркаванай прычынай буйнога пажару, які здарыўся ўчора ўвечары ў вёсцы Дзвіжкі Ельскага раёна. Інфармацыя пра ўзгаранне на сенасховішчы паступіла на лінію МНС у 18.34. Салома ў рулонах і дах навесу гарэлі адкрытым полымем.
Выратавальнікі аператыўна прыбылі на месца і ліквідавалі пажар. У выніку інцыдэнту знішчана 7 тон саломы і 100 квадратных метраў даху навеса. Пацярпелых няма, інфармуе прэс-служба МНС.