У Ельскім раёне згарэў будынак дрэваапрацоўчага цэха (фота)
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 29 чэрвеня. Пацярпелых няма.
У Ельску (Гомельская вобласць) згарэў будынак дрэваапрацоўчага цэха. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 29 чэрвеня. Пацярпелых няма, 10 рабочых самастойна выйшлі з будынка, калі адбылося ўзгаранне.
Прэс-служба МНС інфармуе, што пажар быў аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі. Аднак агонь паспеў знішчыць будынак цэха і 7 кубічных метраў піламатэрыялаў, быў пашкоджаны дрэваапрацоўчы станок.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне ў электрашчыце.



Фота: МНС