У Ерэване разгромлены цэнтр горада, затрыманыя 15 апазіцыянераў
У Ерэване ўведзенае надзвычайнае становішча. Учора вечарам на гарадскіх вуліцах з'явіліся барыкады і пачаліся сутычкі паміж паліцыяй і апазіцыянерамі. Апазіцыя ўжо 10 дзён пратэстуе супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх
выбараў, паводле якіх перамог прэм'ер-міністр Серж Саркісян, які набраў
амаль 53% галасоў. Цэнтрвыбаркам паведаміў, што лідэр апазіцыі, былы
прэзідэнт краіны Левон Тэр-Петрасян набраў толькі каля 25%. Нагадаем,
напярэдадні сілавікі ліквідавалі намётавае мястэчка апазіцыі ў Ерэване,
што і выклікала актыўны пратэст.
Пасля закліку лідэра апазіцыі Левона Тэр-Петрасяна, большая частка апазіцыянераў уначы разышлася, але некалькі соцень працягвалі заставацца ў цэнтры горада. Як паведамляе Газета.ру, усе цэнтральныя крамы і супермаркеты разрабаваныя, натоўпам быў разгромлены "Дом Масквы".
Паводле інфармацыі тэлеканала Euronews, падчас сутычак загінуў адзін апазіцыянер, былі параненыя 8 паліцыянтаў. Паліцыя затрымала 15 актывістаў апазіцыі.