У ЕС увядуць адзіную сістэму электроннай аплаты карыстання аўтадарогамі

Адзіную сістэму электроннай аплаты карыстання платнымі аўтадарогамі пачнуць укараняць у краінах Еўрасаюза максімум праз пяць гадоў. Як паведамляе РИА "Новости", Еўракамісія ўхваліла рашэнне, паводле якога праз тры гады уніфікаванай аўтаматычнай сістэмай безнаяўнай аплаты перасоўвання па платных участках дарог змогуць скарыстацца кіроўцы аўтатранспартных сродкаў вагой звыш 3,5 тон, а праз пяць гадоў — усе астатнія.
У Еўракамісіі лічаць, што ўвядзенне новай сістэмы аплаты дазволіць разгрузіць трафік праз зніжэнне колькасці плацяжоў наяўнымі.