У ЕС яшчэ не вырашылі, ці атрымае Беларусь макрафінансавую дапамогу

Еўракамісія пакуль не прыняла рашэння па запыце беларускіх уладаў аб выдзяленні краіне макрафінансавай дапамогі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЕК у Мінску Жан-Эрык Хольцапфель.
Дыпламат адзначыў, што дапамога будзе аказаная, у прыватнасці, калі Беларусь выканае пагадненне з Міжнародным валютным фондам аб атрыманні крэдыта стэнд-бай, пры наяўнасці дэфіцыта фінансавання, а таксама наяўнасці ў ЕС фінансавай магчымасці выдзеліць такія сродкі.

Нагадаем, запыт аб макраэканамічнай дапамозе беларускія ўлады накіравалі ў канцы чэрвеня 2009 года.