У Эстоніі беларусы адсвяткавалі 90-годдзе БНР інфармацыйнай акцыяй
25 сакавіка ў эстонскім горадзе Тарту беларускія студэнты адзначылі 90-годдзе БНР інфармацыйнай акцыяй "Беларусь — апошняя дыктатура Еўропы". Як паведаміў БелаПАН адзін са студэнтаў, Ігар Случак, маладыя беларусы, якія працягваюць сваю адукацыю ў Эстоніі, вышлі на цэнтральную плошчу Тарту, каб распавесці аб падзеях у Беларусі. Сярод мінакоў удзельнікі акцыі распаўсюджвалі інфармацыйныя буклеты, у якіх распавядалася аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, СD-кружэлкі з фільмам "Плошча", бранзалеткі з нацыянальнай беларускай сімволікай.
"Мінакі, а асабліва студэнты-эстонцы, ахвотна прымалі буклеты, цёпла ставіліся да ўдзельнікаў акцыі. Некаторыя студэнты бралі некалькі буклетаў, каб перадаць іх сваім сябрам і размясціць на інфармацыйных стэндах інтэрнатаў. Паказальна, што выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта, якія ведалі пра наша свята — Дзень волі, праводзілі заняткі, надзеўшы бранзалеты з бела-чырвона-белай сімволікай або значкі, падкрэсліваючы, што гэты дзень вельмі важны для Беларусі", — адзначыў І.Случак.
БелаПАН