У Эстоніі выказалі салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі

Акцыю салідарнасці з Беларуссю і Грузіяй правялі 16 верасня ў эстонскім Тарту студэнты мясцовага ўніверсітэта. Вечарам на гарадскім мосце Карсілд сабраліся студэнты з розных краінаў, якія прыехалі ў Эстонію на навучанне па праграме абмену.
Запаленымі свечкамі яны ўшанавалі памяць зніклых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў (16 верасня былі 9-я ўгодкі з часу знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага), а таксама выказалі салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Свечкі запальваліся і ў знак салідарнасці з Грузіяй, інфармуе БелаПАН

У Дзень беларускай салідарнасці каля будынка МЗС Польшчы ў Варшаве прайшоў пікет, арганізаваны прадстаўнікамі беларускай дыяспары і актывістамі польскіх грамадскіх арганізацый, паведамляе "Хартыя-97".