У Эстоніі забілі галоўнага крымінальніка краіны — выхадца з Беларусі

У Эстоніі забілі галоўнага крымінальніка краіны — выхадца з Беларусі

У Эстоніі знойдзены труп Мікалая Таранкова, якога лічаць лідарам злачыннага свету краіны. Пра гэта інфармуе lenta.ru са спасылкай на ERR.

У праваахоўных органах краіны паведамілі , што цела 63-гадовага Мікалая Таранкова знайшлі ў Ляэнемаа. Кіраўніца Цэнтральнай крымінальнай паліцыі Крысці Аас удакладніла, што труп Таранкова з траўмай галавы быў у прыпаркаваным у лесе аўтамабілі.

Эстонскія СМІ перадаюць, што забойства Таранкова не было нечаканасцю. У крымінальным свеце Эстоніі ідзе перадзел сфераў уплыву, а пазіцыі Таранкова апошнім часам саслаблі.

Як паведамляецца, Таранкоў — ураджэнец Магілёва. У Эстонію ён пераехаў у 1973 годзе.