У Эстоніі з'явіўся Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму
За прыняцце адпаведнага закона прагаласавалі 73 са 101 дэпутата парламента краіны. Дата Дня памяці абраная ў сувязі з падпісаннем 23 жніўня 1939 года ў Маскве пакта Молатава-Рыбентропа, паводле якой Усходняя Еўропа была падзеленая паміж Савецкім Саюзам і гітлераўскай Нямеччынай. Як нагадвае Газета.ru, рашэнне пра ўвядзенне Дня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму раней было прынята таксама Еўрапарламентам з ініцыятывы дэпутатаў Балтыі.