У Еўропе катастрафічна змяншаецца колькасць жывёлаў

"Папуляцыя еўрапейскіх млекакормячых змяншаецца ў небяспечным тэмпе, кожнаму шостаму з 250 відаў пагражае знікненне", - так сцвярджаецца ў рапарце Міжнароднага саюза аховы прыроды. Сярод найбольш неабароненых - рысь іберыйская (засталося каля 150 звяроў), сяродземнаморскія цюлені-манахі (з сямейства цюленевых, на волі жыве каля 400 штук), норка еўрапейская і ліс арктычны.


Выміранне выкліканае змяншэннем колькасці лясоў, забруджваннем навакольнага асяроддзя і браканьерствам.


Міжнародны саюз аховы прыроды заклікае да неадкладнага прыняцця еўрапейскай выратавальнай праграмы для відаў, набліжаных да знікнення.