У Еўропе ствараецца альтэрнатыва Кантынентальнай хакейнай лізе
Альтэрнатыва Кантынентальнай хакейнай лізе ствараецца ў Еўропе. Вядучыя прафесійныя хакейныя лігі Нямеччыны, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швецыі і Швейцарыі 22 кастрычніка заснавалі арганізацыю, якая атрымала назву Hockey Europе. Чакаецца, што ў бліжэйшы час у яе ўступяць хакейныя лігі Англіі і Аўстрыі. Мэтай Hockey Europе называецца садзейнічанне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама захаванню адзінства хакейных ліг краінаў-заснавальнікаў і ўваходзячых у іх клубаў у разгар жорсткай канкурэнцыі паміж паўночнаамерыканскай НХЛ і расійскай КХЛ. Новая арганізацыя збіраецца абараняць інтарэсы ўсяго еўрапейскага хакею, хоча палепшыць адносіны з НХЛ і КХЛ.
Як інфармуе "Прессбол", першым прэзідэнтам і генеральным сакратаром Hockey Europе стаў кіраўнік Фінскай хакейнай лігі Юка-Пека Вуорынен, а штаб-кватэра арганізацыі атрымала прапіску ў нямецкім горадзе Кёльн.