У фільма "Я - легенда" з'явілася іншая канцоўка

На сайце Youtube выклалі альтэрнатыўную канцоўку карціны "Я - легенда" ("I Am Legend"). Нагадаю, што ў экранізацыі аднайменнага рамана амерыканскага фантаста Рычарда Мэтсана Уіл Сміт выконвае ролю жыхара Нью-Ёрку Роберта Нэвіла, які апынуўся апошнім чалавекам у горадзе, насельніцтва якога вымерла ад эпідэміі.

Аднак у сутарэннях спусцелага горада зараз хаваюцца ад сонечнага святла мноства нелюдзяў.

Адзначу, што абедзве канцоўкі аднолькава далёкія ад той, якой скончыў свой раман Мэтсан.

Дадам, што ў ЗША "Я - легенда", стала трэцяй спробай экранізаваць раман. Першымі двума фільмамі, у аснову якіх быў пакладзены раман, былі "Апошні чалавек на Зямлі" (The Last Man on Earth, 1964) і "Чалавек Амега" (The Omega Man, 1971).

Фота: www.worstpreviews.com