У фінал чэмпіянату Беларусі па “Што? Дзе? Калі?” можна трапіць за $50
Арганізатары чэмпіянату Беларусі па спартовай версіі гульні “Што? Дзе? Калі?” абвясцілі ўмовы, паводле якіх складаецца спіс удзельнікаў фінальнай стадыі спаборніцтваў. Акрамя знатакоў, якія цягам мінулага году забяспечылі сабе месца ў фінале ўдалай гульнёй на Кубку Беларусі і турнірах “Вялікага шлема”, у спіс будзе ўключана 5 “камерцыйных камандаў”. Сесці за гульнёвы стол сярод самых разумных людзей краіны можна будзе за ўнёсак у 50 долараў. Распавядае прэс-сакратар грамадскага аб’яднання “Беларуская ліга інтэлектуальных камандаў” Павел Свярдлоў:
Павел Свярдлоў: “Сапраўды, камерцыйны ўнёсак існуе. Фармальна — так, гэта пазначае, што сярод сарака камандаў — удзельніц фінала можа з’явіцца каманда, так бы мовіць, з вуліцы. Любыя 6 чалавек могуць “скінуцца” грашыма і набыць гэтае месца.
Але ў рэгламенце турніра ёсць пункт, паводле якога аргкамітэт фінала павінен аддаць перавагу заяўкам тых камандаў, якія паказалі найлепшыя вынікі ў адборачных гульнях. Наколькі я ведаю, пяць заявак ад такіх прафесійных камандаў ужо ёсць. Таму нават калі аматары пажадаюць удзельнічаць, яны трапяць толькі ў “ліст чакання”. А на турніры з’явяцца толькі тады, калі ад удзелу адмовіцца адна з гэтых пяці камандаў”.
Паводле слоў Паўла Свярдлова, грошы з унёска пойдуць на тое, каб набыць пытанні для фінала чэмпіянату Беларусі, аплаціць працу рэдактараў пакета пытанняў і апеляцыйнага журы, а таксама на іншыя патрэбы ГА “БЛІК”.
Фінал чэмпіянату Беларусі па спартовым “Што? Дзе? Калі?” адбудзецца 13 лютага 2010 года ў Мармуровай залі Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Адкрыццё турніра пачынаецца ў 10:45. Знатакі згуляюць 60 пытанняў, падзеленых на 4 туры па 15 рэдактарамі з Санкт-Пецярбурга, Навасібірска, Кіева і Норсбрука (штат Іліноіс, ЗША).
У залі будзе 40 камандаў з усіх абласцей Беларусі. Сёлета ў лік фіналістаў прабіліся каманды з Наваполацка, Горак, Ліды, Мазыра. Але няма ніводнай каманды з Віцебска і Гродна.
Паназіраць за гульнёй з галерэяў Мармуровай залі абсалютна бясплатна зможа кожны — пры ўмове, калі будзе захоўваць цішыню.