У фінале Кубка Беларусі па хакеі згуляюць "Юнацтва" і "Металург"

Пяціразовы чэмпіён краіны мінскае "Юнацтва" трэці год запар выйшла ў фінал Кубка Беларусі па хакеі. 31 жніўня яе сапернікам стане жлобінскі "Металург". Вырашальны паядынак пройдзе на пляцоўцы "Юнацтва" – як каманды, якая заняла больш высокае месца ў мінулым чэмпіянаце краіны, адзначае БЕЛТА.