У Фінляндыі мядзведзь сарваў вайсковыя манеўры і разагнаў салдат
У Фінляндыі мядзведзь сарваў вайсковыя манеўры, у якіх удзельнічала каля трох тысяч чалавек. Як пішуць фінскія СМІ, жывёла раптоўна з'явілася на тэрыторыі часткі і напалохала салдат, якія схаваліся ў грузавіках. Адтуль яны назіралі, як мядзведзь еў іх абед і разрываў пакінутыя рэчы.
Пасля таго, як вайсковае кіраўніцтва атрымала дазвол ад паліцыі, мядзведзя застрэлілі. Адзначаецца, што пацярпелых сярод вайскоўцаў не было.