У Францыі абвешчаны новы склад кабінету міністраў

Яго ўзначальвае Франсуа Фіён, уключаныя не толькі правыя, але і прадстаўнікі цэнтру і левай апазіцыі. Новы французскі прэзідэнт Нікаля Сарказі сфармаваў новы ўрад, сыходзячы з таго, што ён павінен нбыць мабільным і парытэтным.

Агулам у кабінэце 15 міністраў, з іх – 7 жанчынаў.

Другую па значнасці пасаду ва ўрадзе – дзяржаўнага міністра – заняў Ален Жупэ.

Як адзначаюць эксперты, упершыню ва французскім урадзе з’явіліся прадстаўнікі апазіцыі, таксама ўпершыню важную пасаду – міністра юстыцыі – заняла прадстаўнічка імігранцкай абшчыны Рашыда Даці.

Першае пасяджэнне новага кабінету прызначанае на сённяшні вечар.