У Францыі хлопчыкаў папрасілі прыйсці ў школу ў... спадніцах

Як паведамляе РІА "Новости", яна пройдзе ў 27 ліцэях такіх гарадоў, як Нант, Шатобрыян, Ле Ман, Анжэ, Лаваль. Дэпартамент адукацыі акругі, які атрымаў дазвол міністэрства, рэкамендуе хлопцам-вучням і мужчынам-выкладчыкам прыйсці ў пятніцу ў спадніцах. Хто з іх не рашыцца на гэта, прапануюць у гэты дзень насіць стыкер "Я змагаюся супраць сэксізма, а ты?".



Планы правядзення такой акцыі выклікалі абурэнне сярод мясцовых жыхароў і французскіх палітыкаў. Прэзідэнт студэнцкага саюза UNI Аліўе Віяль назваў акцыю "бязглуздзіцай, якая замест таго, каб дапамагчы жанчынам выказаць сваю жаноцкасць, накіравана на адмаўленне і жаночай, і мужчынскай ідэнтыфікацыі".



А вядомая французская грамадская актывістка Фрыгід Баржо спытала ў сваім Twitter у міністра адукацыі Бенуа Хамона, ці не збіраецца ён заклікаць дзяўчынак прыйсці ў школу з... барадой.