У Францыі пачаўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў

У Францыі сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. За перамогу змагаюцца Нікаля Сарказі, лідэр правага Саюзу за народны рух, і Сегален Руаяль, прадстаўніца левых сілаў.

Нагадаем, у першым туры Сарказі атрымаў 31,18% галасоў, а Руаяль — 25,87%. Прэзідэнтам краіны стане той з кандыдатаў, хто набярэ больш за 50% галасоў выбаршчыкаў.