У Гаазе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

19 студзеня ў Гаазе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе праводзілі мастакі з Амстэрдама, паведамляе Хартыя-97.

Акцыя праходзіла спачатку ў дзвярэй Пасольства Беларусі ў Галандыі, а затым перад будынкам Міжнароднага крымінальнага суда, у якім праходзяць працэсы над асобамі, адказнымі за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці.