У гадавіну падзення Берлінскага муру яго зноў перакуліць Лех Валэнса

9 лістапада адбудзецца пэрформанс — Лех Валэнса перакуліць першы з 1500 блокаў, з якіх складаецца сімвалічная Берлінская сцяна.  У гэты дзень споўніцца 20 год з падзення рэальнага Берлінскага муру, які раздзяляў таталітарную і дэмакратычную Нчмеччыну. Пра гэта паінфармаваў берлінскі мэр Клаўс Вовэрайт, які падкрэсліў, што менавіта польская “Салідарнасць” і яе лідэр распачалі барацьбу супраць дыктатуры і няволі.

Урачыстасць у Берліне, як адзначае рар, мае нагадаць пра вызваленне Еўропы і канец халоднай вайны. Таму гасцей запрашалі з размахам: кіраўнікоў усіх краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі, Еўракамісіі, Еўрапарламента, NATO, дысідэнтаў з былой ГДР і іншых краін Варшаўскай дамовы.

Ужо згадзіліся прыехаць Хілары Клінтан, Гордан Браўн, Нікаля Сарказі, Дзмітрый Мядзведзеў. Гэтая чацвёрка скажа прамовы перад Брандэрбургскай брамай 9 лістапада.