У Гаіці эпідэмія халеры — загінула 135 чалавек
Успышка эпідэміі халеры на поўначы Рэспублікі Гаіці прывяла да гібелі 135 чалавек, якія памерлі цягам некалькіх дзён. Паводле інфармацыі мясцовай медычнай асацыяцыі, яшчэ 1,5 тысячы чалавек інфіцыраваныя. Чыноўнікі адзначаюць, што ў сталіцы дзяржавы, горадзе Порт-о-Прэнс, пакуль няма зарэгістраваных выпадкаў заражэння халерай. Разам з тым, паводле словаў міністра аховы здароўя Гаіці, лякарні ў рэгіёнах, якія закранула эпідэмія, перапоўненыя.
Распаўсюду інфекцыйных захворванняў спрыяе тое, што мноства гаіцянаў засталіся без даху над галавой пасля землятрусу ў студзені. Яны жывуць у лагерах ва ўмовах антысанітарыі і амаль не маюць доступу да чыстай вады, паведамляе lenta.ru.