У Ганцавічах людзям здалі шматпавярховік без камунікацый
Напрыканцы снежня, паводле дакументацыі, здадзены ў эксплуатацыю жылы дом на вул. Заводскай у Ганцавічах. Але жыхары дагэтуль не могуць там пасяліцца з-за велізарнай колькасці недаробак: няма электрычнасці, газу, ацяплення. Міжтым праз 3-4 месяцы людзі пачнуць сплочваць крэдыты, узятыя ў банках. “Нам няма дзе жыць, а будаўнікі хваляцца, што зрабілі ўсё якасна. Мы будзем званіць на гарачую лінію ў Мінск, бо на мясцовым узроўні вырашыць праблему не ўдалося”, – сказала карэспандэнту Еўрарадыё адна з будучых жыхарак дому.