У Ганцавічах пакаралі годам "хіміі" мужчыну, які прапіў пазычаны ровар
Год папраўчых працаў з утрыманнем 15% заробку на карысць дзяржаве атрымаў 30-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна за скрадзены ровар. Спачатку мужчына і не думаў яго красці, а пазычыў у суседа, каб з’ездзіць у краму па віно. Выпіўшы пляшку, жыхар вёскі Малькавічы зразумеў, што хоча яшчэ адну. Таму мужчына прадаў пазычаны ровар жыхарцы вёскі Задуб’е за 30 тысяч рублёў і прапіў грошы.
Сусед паскардзіўся ў міліцыю і справа дайшла да суда. Каму дастаўся ровар – невядома. Беспрацоўны ганцавічанін пакаяўся на судзе і абяцаў знайсці годную працу, каб сплаціць запазычанасці.
Сусед паскардзіўся ў міліцыю і справа дайшла да суда. Каму дастаўся ровар – невядома. Беспрацоўны ганцавічанін пакаяўся на судзе і абяцаў знайсці годную працу, каб сплаціць запазычанасці.