У Ганцавіцкім раёне алкаголікаў прымушаюць пісаць распіскі
Нетрадыцыйныя метады барацьбы з алкаголікамі выкарыстоўваюць у вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Іх выклікаюць на сельскі сход і ў прысутнасці міліцэйскага кіраўніцтва і прадстаўнікоў выратавальнай службы патрабуюць пісаць распіскі, што піць яны кінуць. У “чорным” спісе ў старшыні сельрады Міхася Рулінскага такіх — 30 чалавек. Людзі пішуць у распісках, што знойдуць працу і будуць паводзіць сябе прыстойна.
Адзначым, што выратавальнікаў на сход у Дзяніскавічы прывезлі дзеля прафілактыкі. Справа ў тым, што за апошнія 10 год у гэтай вёсцы адбыўся 21 пажар, што стала прычынай гібелі 2-х чалавек, а за два з паловай месяцы гэтага года ў вёсцы ўжо паспелі здарыцца тры пажары з той жа колькасцю ахвяр.