У гарах каля Сочы ратавалі беларуса са Швецыі, якога ўкусіў шэршань
У Краснадарскім краі Расіі выратавалі беларускага турыста, якога ўкусіў шэршань. Ён адпачываў у раёне гары Фішт, прыкладна ў 45 кіламетрах ад Сочы.
Пасля ўкусу беларус не мог сам перасоўвацца і паклікаў на дапамогу
выратавальнікаў. Аднак верталёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
не змог выляцець на месца з-за кепскіх метэаўмоваў.
Выратавальнікі шукалі беларуса і яго спадарожніцу-шведку на аўтамабілі. 27-гадоваму хлопцу аказалі першую медыцынскую дапамогу і ўвечары прывезлі ў бальніцу Сочы. Стан пацярпелага ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
Паводле інфармацыі агенцтва «Росбалт-Юг» беларус прыехаў у Расію са Швецыі, дзе зараз жыве. З Сочы ён збіраецца ехаць у Мінск.