У гарах Крыма чацвёрты дзень працягваюцца пошукі беларускага турыста
У гарах Крыма выратавальнікі працягваюць шукаць беларускага турыста. Ён самастойна пайшоў у горы 6 жніўня і знік.
25-гадовага мінчука каля Гурзуфа шукаюць 11 альпіністаў-выратавальнікаў. Аднак пакуль яго сляды знайсці няўдалося. Пошукі беларуса працягваюцца ўжо чацвёрты дзень. Учора з’явілася інфармацыя, што турыста знайшлі, але яна не пацвердзілася.
БелаПАН