У гаражы мінчука знайшлі гранаты, патроны і самаробны пісталет

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў гаражы па вуліцы П.Глебкі ў Мінску самаробны пісталет, вучэбную і баявую гранаты Ф-1, самаробную балванку з правадамі і патроны. Цяпер міліцыянты праводзяць праверку па дадзеным факце.

"Інтэрфакс"