У генплан Мінска могуць уключыць землі ўнутры другой кальцавой
Пра гэта заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.
"Горад Мінск пакуль неахвотна ідзе на такую трактоўку развіцця беларускай сталіцы — улады бачаць сябе абмежаванымі межамі першай кальцавой аўтадарогі, яны не хочуць бачыць праблемы, якія атачаюць Мінск. Але мы настойліва прапануем ўключыць у генплан Мінска землі ўнутры другой кальцавой аўтадарогі", — цытуе Семянкевіча БЕЛТА.
Намеснік міністра таксама падкрэсліў, што раёны, якія знаходзяцца паміж першай і другой кальцавой аўтадарогамі, хоць і ствараліся абласнымі структурамі, але іх жыхары ў большасці працуюць на прадпрыемствах Мінска. Таксама Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў важнасць захавання зялёных тэрыторый вакол Мінска.