У Гістарычным музеі пакажуць швейныя машынкі за 150 гадоў

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстаўка швейных машынак. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў самім музеі. Гэта сумесны праект Гістарычнага музея і Саюза дызайнераў. На выставе пакажуць швейныя машынк, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з ХІХ стагоддзя.

Супрацоўніца музея: "Паказаць толькі швейныя машынкі - гэта было б даволі сумна. Таму тут усё, што звязана са швейнай справай – гэта прасы, гэта сярэдзіна ХІХ стагоддзя па сучасныя. Там ёсць на вуглях, на спірце. Прадстаўлены будзе невялікі вугалок майстра па пашыве абутку".

Таксама, кажуць у музеі, будзе прадстаўлены куток швачкі сярэдзіны ХХ стагоддзя.  І фрагменты газет канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, дзе адлюстроўвалася мода. Так, на старонках газеты "Наша ніва" можна будзе ўбачыць аб’яву аб продажы швейнай машынкі.

Выставу можна будзе наведаць з 19 лістапада па сярэдзіну студзеня.