У Глуску на суботніках зарабляюць грошы для зубапратэзнай лабараторыі

На новае абсталяванне для зубапратэзнай лабараторыі давялося зарабіць на суботніках жыхарам горада Глуск Магілёўскай вобласці.  Аказваецца, у раённым цэнтры дагэтуль немагчыма вырабляць металакерамічныя зубныя пратэзы. Мясцовыя спецыялісты вымушаныя ўжываць старыя методыкі пратэзіравання, і таму іх паслугамі карыстаюцца пераважна састарэлыя людзі, а моладзь ездзіць у суседнія гарады.

Глускія арганізацыі бралі ўдзел у суботніку на карысць прыгожых зубоў без пярэчанняў. Цяпер яны пералічваюць грошы – прыкладна 10 тысяч рублёў з аднаго працаўніка. Мяркуецца сабраць каля 18 мільёнаў рублёў, а ўжо ў наступным годзе новае абсталяванне будзе набытае.

http://www.bulletinonline.org