У Глыбокім распачалі новую доўгатэрміновую гульню

Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці вядомы сваімі адмысловымі гульнямі. Спачатку іх ладзілі сябры сямейнага клуба “Выспа паразумення” на чале з Марынай Гараповіч, кіраўнічкай аб’яднання. “Апошні герой”, “Апошняя гераіня”, “Выхаванне мужнасці” ды “Уладар сяла” былі сапраўды цікавымі ды незвычайнымі праектамі. Цяпер у Глыбокім распачалася новая гульня - “Чацвертая вышыня”, але праводзіць яе БРСМ.

У праекце бяруць удзел акцябраты, піянеры, БРСМаўцы ды педагогі. Доўжыцца ён будзе год. Першы этап ужо прайшоў, і каманда-пераможца атрымала першы тытул - “Яго вялікасць арганізатар”.

Сямейны клуб адмовіўся ад удзелу ў праекце, палічыўшы яго сумным і заідэялагізаваным. Увосень “Выспа паразумення” распачне сваю гульню - забаўляльную і нестандартную. Падрабязнасці пакуль не агучваюцца.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск