У Глыбокім санстанцыя забараніла піць ваду з вадаправоду

Ужо каля двух тыдняў з-за забруджвання спыненая падача вады на вуліцы Чыгуначнай у Глыбокім, інфармуюць “Народныя навіны Віцебску”. Перад гэтым было некалькі выпадкаў атручванняў, кішэчных інфекцый. Санстанцыя правяла аналізы вады і забараніла ўжываць ваду з вадаправода. Цяпер ваду падвозяць два разы на дзень малакавозамі.

У Глыбоцкім раённым спажывецкім таварыстве, якому належыць вадаправод, паведамілі, што лічаць немэтазгодным далей выкарыстоўваць ведамасны вадаправод для абслугоўвання жыхароў вуліцы Чыгуначнай. Цяпер чыноўнікі ўзгадняюць дакументацыю, каб падключыць жыхароў да гарадскога водаканалу.

А жыхары вуліцы Чыгуначнай пакуль будуць штораніцы чакаць прыходу цыстэрны з вадой. Колькі часу працягнецца такая сітуацыя, ніхто не ведае.