У Гомелі 53-гадовая жанчына спаліла сябе
53-гадовая жыхарка Гомеля учыніла акт самаспалення. Як паведамляе БелаПАН, трагедыя адбылася 30 траўня ў двары прыватнага дома. Жанчына абліла сябе бензінам і падпаліла. Па інфармацыі пракуратуры, яна пакутавала на цяжкое захворванне, але на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры не стаяла. Па факце самаспалення пракуратура праводзіць праверку.