У Гомелі 80-гадовая пенсіянерка трапіла пад колы аўтобуса
Прычынай здарэння стала няўважлівасць кіроўцы.
80-гадовая жыхарка Гомеля пацярпела ў дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося ў абласным цэнтры ўвечары 3 жніўня. Прыкладна ў 21.20 кіроўца пасажырскага аўтобуса МАЗ спыніўся на прыпынку “Фабрыка 8 сакавіка” для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Высадзіўшы людзей, кіроўца пачаў рух, але не пераканаўся ў бяспецы пасажыраў. З-за гэтага пад задняе кола транспартнага сродку трапіла пасажырка 1935 года нараджэння. Падчас выхаду з салона яна ўпала на тратуар, нагамі пад аўтобус.
У выніку здарэння жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і трапіла ў лякарню, перадае БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.
Фота з архіву