У Гомелі адбудуцца акцыі, прысвечаныя памяці Юрыя Захаранкі

7 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Яны будуць прысвечаныя 10-й гадавіне з дня знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. У першай палове дня, як інфармуе "Беларускі партызан", гомельскія актывісты збіраюцца наведаць маці генерала, якая пражывае ў пасёлку Васілевічы Гомельскай вобласці. Пасля абеду прадстаўнікі дэмакратычных сіл думаюць перадаць у абласную міліцыю ліст, у якім падкрэсліваецца адсутнасць якіх-небудзь зрухаў у расследаванні справы 10-гадовай даўніны.

На вечар запланаваны "Ланцуг неабыякавых людзей". Падрабязнасцяў, якім чынам і дзе будзе арганізаваная гэтая акцыя, актывісты не паведамляюць.