У Гомелі адбыўся заключны канцэрт тура па Беларусі “Океан Ельзи” (фота)

У Гомелі ў сераду адбыўся заключны канцэрт тура па Беларусі гурта “Океан Ельзи” . Каля 1500 гамяльчан вельмі цёпла сустрэлі ўкраінскіх музыкаў.  Гурт выканаў 22 песні: 17 песень — у асноўнай праграме, 3 — на біс і яшчэ дзве, выйшаўшы на біс ужо другі раз, на развітанне.





У адрозненне ад канцэртаў у іншых беларускіх гарадах, “ОЕ” выканалі песню “Dolce Vita” і павязалі на стойку для мікрафона разам з чорным і белы шалік. Не абыйшлося і без нечаканасцяў падчас выступу: ужо на пачатку трэцяй песні ў гітарыста парвалася струна, а роўна праз гадзіну ў Вакарчука сапсаваўся ўласны мікрафон, пасля чаго астатняя праграма канцэрта выконвалася ім у запасны.

Агульны час канцэрта склаў дзве гадзіны. Тыя ж, хто вырашыў пачакаць лідэра гурта Святаслава Вакарчука ля чорнага выхаду, праз 40 хвілін мелі магчымасць атрымаць ад яго аўтограф на памяць.