У Гомелі ДАІшнік злавіў святара з Расіі з парнаграфічнымі фатаздымкамі
Праваслаўнага святара з Расіі затрымаў у Гомелі супрацоўнік ДАІ. Настаяцель храма, а ў мінулым настаўнік гісторыі, у адной з грамадскіх
прыбіральняў займаўся распаўсюдам фатаздымкаў аголеных мужчынаў. Адзін
з іх ён прапанаваў і ДАІшніку. Агулам у святара знайшлі 30 здымкаў.
Цяпер праводзіцца разбіральніцтва, паведамляе газета "Рэспубліка".