У Гомелі дэмсілы вобласці падвялі вынікі кампаніі "За справядлівыя выбары"
26 снежня ў Гомелі прайшла сустрэча актывістаў кааліцыі дэмакратычных сіл вобласці, на якой былі падведзены вынікі кампаніі "За справядлівыя выбары" і вызначаны прыярытэты ў працы на найбліжэйшы час, паведамляе БелаПАН.
"Асноўны вынік кампаніі "За справядлівыя выбары" — тое, што выбараў у Беларусі як не было, так і няма. Назіральнікі не маглі бачыць працэс падліку галасоў, на іх скаргі камісіі не рэагавалі, яўка выбаршчыкаў значна завышаная. Цяпер існуе пытанне — якую стратэгію абраць на будучыню, каб сітуацыя не кансервавалася, а быў прагрэс", — адзначыў адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" Васіль Палякоў.
Паводле яго слоў, прыярытэты ў працы кааліцыі дэмакратычных сіл на найбліжэйшы час — адзінства апазіцыі, дзеянняў, салідарнасць з арыштаванымі, праца па інфармаванні грамадзян, супрацьстаянне спробам дыскрэдытаваць падзеі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.