У Гомелі гарэла фанерна-запалкавая фабрыка (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у суботу, 19 красавіка.
Гарэў дах фанернага цэху, які не эксплуатаваўся. Там з сакавіка ішлі рамонтныя працы. Пажар тушыла пажарная дружына прадпрыемства, да якой далучыліся выратавальнікі. У выніку, агонь пашкодзіў дах на плошчы 20 метраў квадратных.
На момант узгарання людзей у цэху не было. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі падчас правядзення агнявых работ, інфармуе прэс-служба МНС.
Адзначым, што фабрыка адносіцца да прадпрыемства "Гомельдрэў".



Фота — mchs.gov.by